Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
22.04.2019

Калектыў камітэта прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку

Калектыў Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падчас рэспубліканскага суботніка працаваў у розных кутках беларускай сталіцы.

У мінулую суботу супрацоўнікі камітэта сталі ўдзельнікамі некалькіх працоўных мерапрыемстваў: пасадкі дрэў і кустоў, пафарбоўкі малых архітэктурных формаў, уборкі тэрыторыі, расчыстцы дарожак і інш.


Так, намеснік старшыні Мінгаркампрыроды Таццяна Дубік прыняла ўдзел у пасадцы памятнай алеі ў гонар 50-годдзя Першамайскага раёна г. Мінска.




Разам з грамадскімі эколагамі, студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, УП “Зелянбуд Першамайскага раёна г. Мінска” спецыялісты прыродаахоўнага камітэта правялі суботнік на тэрыторыі геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння “Парк камянёў”. Агульнымі намаганнямі было высаджана 200 саджанцаў кустоў, прыведзена ў парадак тэрыторыя парка.


На тэрыторыі ўздоўж вуліцы Калектарнай сталічныя эколагі высадзілі 12 саджанцаў.


Была прыведзена ў парадак тэрыторыя ўздоўж вуліцы Галадзеда ў Заводскім раёне сталіцы.


Спецыялісты камітэта таксама далучыліся да акцыі па пасадцы сямейных дрэў на тэрыторыі Савецкага раёна г. Мінска.

Усяго за час правядзення рэспубліканскага вясновага месячніка па навядзенні парадку на зямлі супрацоўнікі Мінгаркампрыроды высадзілі 8233 саджанцаў дрэў і кустоў.

Вераніка КОЛАСАВА, zviazda.by
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83