Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
03.02.2020

Стартаваў рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў “Зялёная школа”

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі міністэрствы адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Еўрапейскі саюз і Праграма развіцця ААН у Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, упраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарвыканкама.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца:

  • выхаванцы і педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
  • педагагічныя работнікі і супрацоўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў дашкольнай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, дадатковай адукацыі, спецыялісты метадычных службаў устаноў адукацыі, вучэбна-метадычных цэнтраў (кабінетаў), супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў, члены дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, работнікі бібліятэк і сродкаў масавай інфармацыі і іншыя.;
  • калектывы навучэнцаў i педагогаў устаноў адукацыі, якія маюць рэсурсныя цэнтры як кластары навучання выхавання і прапаганды зялёнага стылю жыцця ( “Зялёная школа” і іншыя).


Мерапрыемства праводзіцца ў два этапы:

I - абласны, Мінскі гарадскі (адборачны) - з 27 студзеня па 20 верасня 2020 года;
II - рэспубліканскі (заключны) - з 25 верасня па 20 кастрычніка 2020 года.

Намінацыі конкурсу:

для навучэнцаў:

  • “Зялёныя слядочкі”;
  • “Моладзь за зялёную планету!”;
  • “Запаведныя маршруты малой Радзімы”;

для педагогаў:

  • экалагічная ініцыятыва “Зялёны стартап / праект”;
  • педагагічная скарбонка “За прыроду ў адказе і дарослыя, і дзеці”.

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсу прадставяць свае работы на выніковым мерапрыемстве ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Яны будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь I, II, III ступені і граматамі Рэспубліканскага цэнтра.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах правядзенні конкурсу можна азнаёміцца ​​тут.

Надзея НІКАЛАЕВА, "Звязда"
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83