10.10.2020
У Дзень азелянення камітэтам праведзены дзве акцыі па пасадцы дрэваў
10 кастрычніка, у Дзень азелянення, Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзены дзве акцыі па пасадцы дрэваў, падчас якіх сіламі камітэта, раённых зелянбудаў, БРСМ, супрацоўнікаў Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў высаджаны дрэвы ў парку ім.Герасіменкі і ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы.
У акцыі каля Сляпянскай воднай сістэмы ўзяў удзел старшыня камітэта Дубніцкі Сцяпан Анатольевіч.
— Хочацца, каб Мінск з кожным годам рабіўся ўсё больш экалагічным, зялёным горадам. На гэта скіраваны нашы акцыі па пасадцы дрэваў і хмызнякоў, якія праходзяць вясной і восенню, — адзначыў С. Дубніцкі.
Запрашаем жыхароў сталіцы ўзяць удзел у азеляненні сваіх двароў з дапамогай праекта «Зялёны двор разам!».
Фота: С.Лукашоў, Мінск-Навіны; Мінгаркампрыроды.

← Назад