Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
23.01.2019

У Мінску з'явіўся першы "Зялены клас"

Унікальны праект "Зялёныя класы беларускай сталіцы" накіраваны на падрыхтоўку новага пакалення мінчан, якія валодаюць высокім узроўнем экалагічнай культуры з самага ранняга ўзросту.

Зялёныя класы ствараюцца на базе ўстаноў адукацыі, размешчаных паблізу Горада птушак і іншых экалагічных сцежак сталіцы. Першыя Зялёныя класы створаны ў пачатковай школе №29 г.Мінска. У бліжэйшы час Зялёныя класы адкрыюцца і ў іншых школах горада, якія найбольш эфектыўна працуюць у экалагічным кірунку.
 
Як далучыцца да праекта і стаць "Зялёным" класам?
 
Для атрымання статусу "Зялёнага" патрэбна, каб ва ўжо існуючым у школе класе 10 чалавек захацелі стаць зяленакласнікамі:
  • вывучаць прыроду "праз птушак";
  • уносіць рэальны ўклад у ахову прыроды малой радзімы, удзельнічаючы ў цікавых праектах;
  • падарожнічаць па запаведных месцах і экалагічных сцежках;
  • і проста навучыцца атрымліваць задавальненне ад зносін з прыродай. 

У рамках рэалізацыі праекта запланаваны наступныя мерапрыемствы:
  • правядзенне эколага-асветніцкіх і выхаваўчых мерапрыемстваў (экскурсіі, святы, працоўныя акцыі і інш.) на тэрыторыях экалагічных сцежак г.Мінска, у тым ліку прымеркаваных да міжнародных экалагічных датах;
  • правядзенне навучальных і інфармацыйных семінараў, круглых сталоў для ўстаноў адукацыі г.Мінска;
  • стварэнне распрацовак па арганізацыі мэтавых экскурсій для канкрэтнай экасцежкі;
  • стварэнне аб'яднанняў па інтарэсах (клубаў), максімальна арыентаваных на заняткі ва ўмовах прыроды, з максімальнай колькасцю экскурсій, забяспечаных неабходным абсталяваннем (біноклі, водныя падхватнікі, вызначальнікі жывёл і раслін). 

Задача праекта - захаваць прыроду горада Мінска і перадаць яе ў рукі наступнага пакалення, якое ўжо расце і выхоўваецца ў Зялёных класах беларускай сталіцы!
 
Праект "Зялёныя класы беларускай сталіцы" рэалізуецца Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Цэнтрам экалагічнага выхавання і развіцця.

зел класс.JPG
IMG_5993.JPG
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83