Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
10.02.2021

За год мінскія эколагі аштрафавалі парушальнікаў больш чым на 101 тыс. рублёў

Па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў у 2020 г. да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 393 вінаватых асобы на суму звыш 101 тыс. руб. Пра гэта паведаміў на выніковай калегіі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яго старшыня Сцяпан Дубніцкі.

У 2019 г. эколагі прыцягнулі да адказнасці 478 парушальнікаў, сумарна ім давялося заплаціць каля 127,3 тыс. руб.

— Тэматыка адміністрацыйных спраў па дапушчаных правапарушэннях наступная. Найбольшы працэнт (69,5%) займаюць парушэнні ў галіне абыходжання з адходамі (у 2019 годзе гэты паказчык быў роўны 74,6%). Парушэнні ў галіне атмасфернага паветра і азонавага пласта склалі 11,4% (у 2019 годзе гэты паказчык быў роўны 12,3%). У галіне аховы і выкарыстання водных рэсурсаў працэнт парушэнняў за 2020 год склаў 2% (за 2019-ы — 2,5%), у галіне аховы жывёльнага і расліннага свету — 6,4 і 4,4% адпаведна, — сказаў Сцяпан Дубніцкі.

Ён дадаў, што за невыкананне выдадзеных прадпісанняў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за 2% (у 2019 годзе — 1,7%), за парушэнні ў сферы выкарыстання і аховы зямель і нетраў працэнт прыцягнення практычна не змяніўся — 0,3%, у 2019 годзе — 0,4%.


Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83