Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 346-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 346-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
14.02.2019

Запрашаем наведаць фотавыставу "Водар кахання"

Галерэя "Фотамастацтва" (размеркаваная), Бібліятэка БДТУ і чатыры аўтары фотавыставы "Водар кахання" запрашаюць у сталічны кінатэатр "Дом кіно" адчуць водар кветак, водар вясны і водар кахання! Вы ж памятаеце – Дзень святога Валянціна, а там і вясна!

Пэўна, у кожнага ён свой - водар кахання. Салодкі пах язміну, падфарбаваны горкім бэзам, шалёныя пахі вясны – самай пары для нараджэння кахання. Летнія лятучыя водары: ліпы, ружы, лілеі, флоксаў. 
Плямкі матылькоў, якіх вабіць пах летніх лугоў. 

Як сыходзіць лета – прыходзяць багатыя восеньскія дні. Дні вяселляў, убраныя восеньскімі кветкамі з цягучым, падобным на пах смалы, водарам. Усё крэпкае восенню – каханне, водары, радасць, смак. 
Зіма абнуляе жыцце, — белы снег, як экран для нашых ўспамінаў, як чыстая папера, на якой мы пачнем запісваць пажаданні на Новы год. Будзем чакаць вясну побач з каханымі і блізкімі. І зноў усе паўторыцца – вясна, лета, восень, зіма. І кожны будзе помніць свой водар кахання. 

На выставе вы ўбачыце фотаздымкі жывых кветак, матылькоў у натуральным асяроддзі, нацюрморты і букеты. Чатыры аўтары - чатыры погляды. 
Няхай у вас, дарагія гледачы, наша выстава абудзіць цеплыя і прыемныя ўспаміны, застанецца ў сэрцы да наступнай сустрэчы!

Выстава праходзіць у Доме кіно, Мінск, б-р Талбухіна,18. 
З 12 лютага па 31 сакавіка 2019 года. 

Уваход вольны!

Куратар выставы Аляксандр Раковіч.
Выстава праводзіцца пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

51984864_2013600028751147_425076190345166848_n.jpg
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83