16.11.2018
У Мінску з’явілася алея, высаджаная з нагоды 30-годдзя ўтварэння Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
30 дрэўцаў вярбы серабрыстай і памятны знак упрыгожылі пляцоўку ў раёне вуліцы Васняцова ў гонар юбілею прыродаахоўнай службы сталіцы.
– Алея на гэтым месцы была закладзена крыху раней сіламі супрацоўнікаў камітэта і адміністрацыі Завадскога раёна Мінска, – расказаў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк. – Ствараючы яе, мы бярэм на сябе абавязацельствы кожны год высаджваць тут яшчэ не менш як 30 дрэў.
Выбар менавіта гэтай пароды дрэва Сяргей Міхайлавіч патлумачыў месцам размяшчэння алеі – каля Сляпянскай воднай сістэмы вярба будзе знаходзіцца ў больш натуральных умовах, таму зможа лепш прыжыцца.
На працягу свайго існавання Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць планамерную працу ў сферы прыродакарыстання і аховы наваколля на тэрыторыі горада. Галоўная мэта – стварэнне спрыяльных умоў для пражывання грамадзян: доступ да чыстай вады, незабруджанага паветра, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і многае іншае.
Датай заснавання камітэта лічыцца 29 лістапада 1988 года, калі было прынята рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў аб стварэнні Мінскага гарадскога камітэта па ахове прыроды.
Вераніка КОЛАСАВА, zviazda.by

← Назад