Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Задачы і функцыі

  1. Удзел у правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў вобласці аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выкарыстання і аховы нетраў.
  2. Ажыццяўленне дзяржаўнага кіравання, інавацыйнай дзейнасці, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў межах кампетэнцыі.
  3. Каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў (іншых дзяржаўных арганізацый) у вобласці забеспячэння экалагічнай бяспекі, у тым ліку пры рэалізацыі праектных рашэнняў па запланаванай гаспадарчай і іншай дзейнасці, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
  4. Кантроль у вобласці аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, за выкарыстаннем і аховай нетраў.
  5. Забеспячэнне дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян экалагічнай інфармацыяй, арганізацыя прапаганды экалагічных ведаў, удзел у стварэнні сістэмы экалагічнай асветы, адукацыі і выхавання, узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі).
  6. Удзел у ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне міжнароднага вопыту ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, рэгулявання ўплыву на клімат.
  7. Каардынацыя дзейнасці мясцовых органаў кіравання, выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных асоб незалежна ад формаў уласнасці і падпарадкаванасці па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя.
  8. Ажыццяўленне кантролю за выкананнем норм экалагічнай бяспекі, выкарыстаннем і аховай паверхневых і падземных вод, нетраў, атмасфернага паветра, расліннага і жывёльнага свету, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб'ектаў, абыходжаннем з адходамі вытворчасці і спажывання.
  9. Ажыццяўленне прыродаахоўнай палітыкі і комплекснага кіравання прыродаахоўнай дзейнасцю на тэрыторыі г.Мінска.
Структура камітэта
Структура камітэта

i кантакты структурных падраздзяленняў і службовых асоб