Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
16.04.2021

Адбыўся сумесны рэйд па месцах нелегальнага гандлю першацветамі

«Запахла вясной», — спяваў адзін вядомы выканаўца. І ў водар прыемна прымешваюцца аддаленыя ноткі зазелянелай травы і паспелых першацветаў. Дарэчы, сезон іх цвіцення ў гэтым годзе надта спазніўся — зацяжная зіма дала пра сябе ведаць. Але варта было крыху пацяплець — і прылаўкі афарбаваліся ў чырванакніжны колер. Адкуль такое багацце? Газета «Рэспубліка» разам з Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праверыла, як першацветы трапляюць у продаж.

З Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выходзім у рэйд на адну з самых гарачых па нелегальным гандлі першацветамі кропак — ля выхаду са станцыі метро «Плошча Якуба Коласа». Тут звязаная ў пучкі чарамша ляжыць прама на кардонных каробках. А з высокіх шурпатых сумак выглядае яшчэ некалькі зялёных «братоў», звязаных адной гумкай. Хто ведае, колькі там яшчэ першацветаў…

— Штогод у камітэце распрацоўваецца графік удзелу ў рэйдавых мерапрыемствах па месцах гандлю раслінамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Праблемных кропак у сталіцы дастаткова. Напрыклад, у Савецкім раёне — ля выхаду станцыі метро «Плошча Якуба Коласа», у Фрунзенскім — каля станцыі метро «Каменная Горка», у Завадскім — каля ўнівермага «Беларусь» і станцыі метро «Магілёўская», у Кастрычніцкім — станцыя метро «Інстытут культуры», — дзеліцца начальнік аддзела аператыўнага кантролю па Завадскім, Кастрычніцкім, Савецкім раёнах Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Капач. — Сёння ў нас прафілактычная праца. Гэта не першы рэйд за сёлетні сезон. Звычайна гандаль першацветамі пачынаецца ў сакавіку і можа працягвацца да мая.

У адпаведнасці з артыкулам 24 Закона «Аб раслінным свеце» самавольныя выемка і перасадка дзікарослых чырванакніжных раслін забараняюцца. Па абноўленым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях за такія дзеянні прадугледжаны штраф у памеры ад 20 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі, індывідуальны прадпрымальнік заплаціць ад 20 да 150 базавых велічынь, юрыдычная асоба — ад 35 да 500.

Чытаць поўнасцю
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83