Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
12.03.2021

XVI Рэспубліканскі экалагічны форум і выстава-форум «ECOLOGY EXPO – 2021»

З 3 па 5 чэрвеня 2021 года ў г.Мінску адбудзецца XVI Рэспубліканскі экалагічны форум і Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстава-форум «ECOLOGY EXPO – 2021». Імпрэзы прымеркаваны да Года народнага адзінства.

Асноўная тэма XVI Рэспубліканскага экалагічнага форума – «Уцягненне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў». Праца будзе арганізавана ў фармаце пленарнага паседжання і тэматычных секцый, а таксама рознага роду акцый, прэс-імпрэз, канцэртнай праграмы, рэспубліканскіх конкурсаў экалагічнай накіраванасці. 

Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстава-форум “ECOLOGY EXPO – 2021” –  найбуйнейшая ў Беларусі кангрэсна-выстаўная імпрэза ў вобласці экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, прыродаахощнага абсталявання, тэхналогій і паслуг у 2021 годзе. 

Плануецца, што ў імпрэзах на працягу 3-х дзён возьмуць удзел больш за 250 дэлегатаў і гасцей, у тым ліку міжнародныя эксперты, прадстаўнікі прыродаахоўных службаў, органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі. 

Уваход для наведвальнікаў выставы вольны пасля рэгістрацыі.

Вы можаце стаць спікерам, прапанаваць сваю тэму прэзентацыі, стаць партнёрам імпрэз.

Час працы выставы-форума:
3-4 чэрвеня 2021 года, 10:00-18:00.
5 чэрвеня 2021 года, 10:00-16:00.

Месца правядзення: выставачны комплекс на праспекце Пераможцаў, 14, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

Арганізатары: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны выставачны цэнтр «БЕЛЭКСПА» Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем да удзелу!

Падрабязая інфармацыя на сайце.
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83