Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрыемцаў, і юрыдычных асоб у Мінскам гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з:
- Законом Республики Беларусь от 18 июля 2011 г. № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц»
- Указом Президента Республики Беларусь от 15 октября 2007 г. № 498 «О дополнительных мерах по работе с обращениями граждан и юридических лиц»
- Директивой Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2006 г. №2 «О дебюрократизации государственного аппарата и повышении качества обеспечения жизнедеятельности населения».
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб вядзецца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ва ўсталяваным парадку.
Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па пытаннях, што адносяцца да яго кампетэнцыі, ужыццяўляецца сакратаром-рэферэнтам па адрасе: г.Мінск, вул. Пляханава, 18А, 3 паверх, кабінет 300 (прыёмная) штодня ў працоўныя дні цягам працоўнага часу пры асабістым звароце грамадзянаў, індывідуальных прадпрыемцаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб або па тэлефоне 8 (017) 350 88 48.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму службовай асобы асабісты прыём ажыццяўляе асоба, што выконвае яго абавязкі.
Інфармуем, што з 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу змяненняў, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», змяніўся парадак падачы электронных зваротаў. Пакінуць свой электронны зварот можна толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: https://обращения.бел