Аб устанаўленні пералікаў дзікіх жывёл, якiя дазволены да утрымання

1 жніўня 2022 года ўступае ў сілу пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2022 года № 34 «Аб устанаўленні пералікаў відаў дзікіх жывёл», якой устаноўлены:
пералік відаў дзікіх жывёл, забароненых да утрымання і (або) развядзення ў няволі ў кватэрах шматкватэрных і блакіраваных жылых дамоў, аднакватэрных жылых дамах і на іх прыдамавых тэрыторыях, у садаводчых таварыствах, дачных кааператывах, згодна з дадаткам 1;
пералік відаў дзікіх жывёл, дазволеных да утрымання ў кантактных заапарках, згодна з дадаткам 2.
Названыя пералікі складзены Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з улікам прапаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Пры складанні пералікаў ўлічвалася патэнцыйная небяспека відаў для чалавека, магчымасць стварэння неабходных умоў для ўтрымання жывёл.
Такім чынам,
у хатніх умовах можна ўтрымліваць любых дзікіх жывёл, акрамя уключаных у дадатак 1;
у кантактных заапарках дазваляецца ўтрымліваць толькі тых дзікіх жывёл, якія ўключаны ў дадатак 2.