01.11.2018
Птушкай 2019 года абраны вялікі арлец
Вялікі арлец – адна з самых рэдкіх драпежных птушак Еўропы, ёй пагражае глабальнае знікненне. Адна з найбольшых яе папуляцый у свеце гняздуецца ў Беларусі. 120-150 пар гэтых птушак жыве ў нашых лясах – гэта больш, чым ва ўсім Еўрасаюзе.
Нацыянальная кампанія “Птушка года” праводзіцца з 2000 года, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі і неабходнасці захавання тых месцаў, дзе яны жывуць. Увесь наступны год будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя вялікаму арляцу, да якіх змогуць далучыцца дарослыя і дзеці.

← Назад