Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
10.02.2021

Паветра ў Мінску стала чысцей

Прагнозны паказчык па выкідах забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра Мінска ад мабільных крыніц у 2020 годзе складае 129,7 тыс. т, што на 0,4 тыс. т. менш, чым у 2019-м. Такія даныя прывёў падчас калегіі ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яго старшыня Сцяпан Дубніцкі.

— У сталіцы праводзяцца мерапрыемствы па павелічэнні долі пасажырскага электратранспарту. На 1 студзеня доля электрыфікаванага грамадскага транспарту Мінску, які эксплуатуе КУП «Мінсктранс», складае 40,4% (753 тралейбуса, 137 трамваяў і 82 электробуса) ад агульнай колькасці пасажырскага наземнага транспарту эксплуатуемага КУП «Мінсктранс». Таксама праводзіцца лізінгавая палітыка па набыцці аўтамабіляў, якая дазваляе абнаўляць аўтатранспарт на экалагічныя класы Еўра-5 і Еўра-6, — сказаў Сцяпан Дубніцкі.

Тым не менш машыны застаюцца галоўным забруджвальнікам паветра сталіцы. Больш за 85% забруджвальных рэчываў, якія паступаюць у паветраны басейн, выкідваецца з адпрацаванымі газамі аўтатранспарту.
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83