12.04.2021
Запрашаем ўсіх жадаючых далучыцца да азелянення населеных пунктаў
Мерапрыемствы па пасадцы дрэў і кустоў у гарадах, аграгарадках, пасёлках і іншых населеных пунктах у першай палове 2021 г. пройдуць з 3 красавіка па 15 мая. Плануецца закладка алей, паркаў, сквераў Народнага адзінства.
Азеляненне і добраўпарадкаванне населеных пунктаў — пытанне, важнае не толькі для прыгажосці і камфорту, але і для здароўя людзей. Зялёныя насаджэнні паляпшаюць экалагічнае становішча ў населеных пунктах — дрэвы гуляюць важную ролю ў павелічэнні біяразнастайнасці, забяспечваючы расліны і жывёл спрыяльным асяроддзем пражывання, у змякчэнні наступстваў змены клімату, паляпшаюць якасць паветра і астуджаюць яго, з’яўляюцца абаронай ад шуму. Паводле меркаванняў экспертаў, на працягу свайго жыцця дрэвы забяспечваюць выгаду ў два-тры разы больш, чым інвестыцыі ў пасадку і догляд за імі.
У Год народнага адзінства пасадка дрэў стане адным з сімвалаў яднання ўсіх жыхароў Беларусі на карысць нашай краіне і нагадае нам, што прырода ў нас адна.
Далучыцца да акцый па азеляненні могуць усе жадаючыя. Жыхары сталіцы могуць ўзяць удзел у азеляненні сваіх двароў з дапамогай праекта «Зялёны двор разам!».
10 і 17 красавіка супрацоўнікі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прынялі ўдзел адразу ў некалькіх акцыях.

← Назад