Загрузка...
Рэжым працы:
09.00 - 18.00 / ПН-ПЦ
Перапынак: 13:00-14.00
220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 18А
Тэлефоны прыемнай:
+375 (17) 350-88-48 / дзяжурны
+375 (17) 348-88-46 / факс

Навiны

Меню раздела
31.08.2023

ЗВАРОТ ДА СУСВЕТНАЙ ГРАМАДСКАСЦІ ўдзельнікаў ХVII Рэспубліканскага экалагічнага форуму, прымеркаванага да Года міру і стварэння

ЗВАРОТ ДА СУСВЕТНАЙ ГРАМАДСКАСЦІ ўдзельнікаў ХVII Рэспубліканскага экалагічнага форуму, прымеркаванага да Года міру і стварэння

Удзельнікі ХVII Рэспубліканскага экалагічнага форуму, прымеркаванага да Года міру і стварэння, 

падкрэсліваючы прыхільнасць да прынцыпаў устойлівага развіцця, абвешчаных у рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 25 верасня 2015 г. А/RES/70/1 «Пераўтварэнне нашага свету: Парадак дня ў галіне ўстойлівага  развіцця на перыяд да 2030 года»,

прызнаючы важнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва для сумеснага пошуку рашэнняў стаячага перад сусветнай супольнасцю траістага планетарнага крызісу, выкліканага змяненнем клімату, стратай біяразнастайнасці і павелічэннем забруджвання адходамі, і

адзначаючы, што сучасныя выклікі патрабуюць аб'яднання ўсіх дзяржаў свету, паколькі адна краіна, рэгіён або кантынент не могуць дабіцца гэтага паасобку,

заяўляюць аб недапушчальнасці:

выкарыстання аднабаковых санкцый для выключэння дзяржаў, якія рэалізуюць уласную суверэнную палітыку, з міжнародных стасункаў як на пляцоўках міжнародных міжурадавых арганізацый, так і міжнародных дагавораў;

прымянення палітычна матываваных падыходаў пры прыняцці рашэнняў аб выдзяленні міжнароднага фінансавання з боку  міжнародных донараў, што прыводзіць да немагчымасці для значнай групы дзяржаў выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў і змякчэння наступстваў змянення клімату;

парушэння прынцыпаў міжнароднага экалагічнага права і, у прыватнасці, прынцыпу засцярогі, а таксама абмежавання дзеянняў міжнародных дагавораў пад выглядам забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Абуральным прыкладам грубага парушэння абавязацельстваў у галіне аховы біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці  стала ўзвядзенне Рэспублікай Польшча загараджальнага збудавання на тэрыторыі аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белавежская пушча»;

заклікаюць да неадкладнага аб'яднання намаганняў усіх без выключэння дзяржаў свету для зніжэння негатыўнага антрапагеннага ўздзеяння на ключавыя экасістэмы Зямлі ў мэтах іх найхутчэйшага аднаўлення, а таксама вызначэння найлепшых шляхоў пошуку забеспячэння балансу паміж эканамічнай актыўнасцю, павелічэннем народанасельніцтва і экалагічнай устойлівасцю.

Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячы дзяржаўны орган: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220004, г.Мінск, вул.Калектарная, 10
Час працы: Пн-Пт 9.00 - 18.00, абедзенны перапынак: 13.00 - 14.00
E-mail:minproos@mail.belpak.by
Прыемная: (+375 17) 200-66-91
Канцылярыя: (+375 17) 200-68-44
Факс: (+375 17) 200-55-83